Cёння зборная Беларусі адправіцца на Паралімпіяду

31 августа 2016

Праводзіць спартсменаў у Рыа-дэ-Жанэйра будуць ля Нацыянальнага алімпійскага камітэта. А ляцяць яны ў Бразілію ўжо звыклым рэйсам. Нагадаем, сцяганосцам каманды абраны Аляксандр Трыпуць, капітанам - Ганна Канюк. У Гульнях прымуць удзел 20 беларускіх атлетаў у пяці відах спорту - гэта плаванне, фехтаванне, акадэмічнае веславанне, лёгкая атлетыка і дзюдо. Сярод самых тытулаваных спартсменаў - плывец Ігар Бокій і Людміла Валчок, якая выступіць у акадэмічным веславанні.

Паралімпійскія гульні стартуюць роўна праз тыдзень. Цырымонія адкрыцця пройдзе 7 верасня, а спаборніцтвы пачнуцца на наступны дзень. Усяго ў Рыа выступяць больш за 4 000 спартсменаў і будзе разыграна 528 камплектаў узнагарод. Завершыцца ўсё 18 верасня.