Упэўненая перамога Аляксандры Сасновіч на турніры WTA ў аўстралійскім Сіднеі

10 января 2019

Аляксандра Сасновіч выйшла ў паўфінал прэстыжных спаборніцтваў, абышоўшы швейцарскую тэнісістку Тымеа Бачынскі 6:3, 6:3. Зараз яна згуляе з пераможніцай пары Квітава - Кербер.

А ў Мельбурне адбылася жараб'ёўка першага ў сезоне турніру серыі Вялікага шлема - адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, які стартуе 14 студзеня. Арына Сабаленка згуляе з адной з пераможніц кваліфікацыі. Другая ракетка Беларусі Аляксандра Сасновіч сустрэнецца з бельгійкай Кірстэн Фліпкенс. Вікторыя Азаранка будзе сапернічаць з немкай Лаўрай Зігемунд, Веру Лапко чакае гульня з Юханнай Ларсан са Швецыі. Яшчэ адна беларуска Вольга Гаварцова можа прабіцца ў асноўную сетку, калі паспяхова пройдзе кваліфікацыю, дзе яна ўжо дабралася да вырашальнага матча. У мужчынскім адзіночным разрадзе выступіць Ілья Івашка.