Павялічваецца попыт на білеты II Еўрапейскіх гульняў

29 Мая 2019

Цікавасць да II Еўрапейскіх гульняў узрастае з кожным днём. Павялічваецца і попыт на білеты. На спартыўны форум едуць фанаты з Аўстраліі, ЗША, Тайланда, Кітая, Камбоджы і Лаоса. У топе попыту - цырымонія адкрыцця і закрыцця. Арганізатары робяць усё магчымае для выпуску ў продаж дадатковых месцаў. Разбіраюць білеты і на спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы, гімнастыцы, самба, барацьбе, дзюдо, каратэ і, вядома, на гульнявыя віды спорту.


Папулярныя

Рэкамендуемыя