Зацверджана стратэгія развіцця хакейнага мінскага "Дынама" на найбліжэйшы сезон

14 мая 2019

Андрыеўскі кіруе. Задача - выхад у плэй-оф. Сёння на пасяджэнні выканкама Нацыянальнага алімпійскага камітэта была зацверджаная стратэгія развіцця хакейнага мінскага "Дынама" на найбліжэйшы сезон. Клуб падпіша легіянераў:  галкіпера, двух абаронцаў, двух цэнтральных і двух крайніх нападаючых.