Футбольны сезон у Беларусі стартуе 2 сакавіка. У гэты дзень барысаўскі БАТЭ і салігорскі

22 января 2021

"Шахцёр" разгуляюць Суперкубак краіны! Аб гэтым стала вядома пасля першага пасяджэння Выканкама АБФФ, на якім быў зацверджаны лічбавы каляндар новага сезона. Матчы 1 тура чэмпіянату Вышэйшай лігі пройдуць з 12 па 14 сакавіка. Першыя гульні 1/4 фіналу кубку запланаваныя на 6 сакавіка. Таксама сёння былі агучаныя максімальныя зарплаты, прэміі і іншыя выплаты, якія змогуць атрымліваць беларускія футбалісты. А Сяргей Ясінскі афіцыйна быў прызначаны новым галоўным трэнерам моладзевай зборнай краіны.