Поспех беларусак на чэмпіянаце Еўропы па мастацкай гімнастыцы

13 июня 2021

Па сапраўднаму багатым на медальны ўраджай выдаўся для нашых гімнастак заключны дзень чэмпіянату Еўропы, які прымала балгарская Варна. Пасля серабра ў камандным заліку, заваяваным напярэдадні, нашы дзяўчаты сёння выйгралі 4 медалі ў асабістым заліку. Анастасія Салас двойчы паднімалася на трэцюю прыступку п'едэстала гонару за практыкаванні з абручом і булавамі. Аліна Гарнасько спачатку выйграла бронзу за кампазіцыю з мячом, а пасля ўзяла і серабро за практыкаванне са стужкай.

Нагадаем, кантынентальны форум стаў заключнай спаборніцкай праверкай сіл перад Алімпійскімі гульнямі ў Токіа, дзе беларускія спартсменкі, безумоўна, будуць аднымі з прэтэндэнтак на ўзнагароды.