Арына Сабаленка і Вікторыя Азаранка без праблем пераадолелі другі круг турніру серыі "Вялікага шлема" US Open. Другая ракетка свету мінулай ноччу за гадзіну з невялікім справілася з Тамарай Зіданшэк са Славакіі - 6:3, 6:1. За выхад у 1/8 фіналу Сабаленцы трэба будзе згуляць з 26-й у планетарным табелі амерыканкай Даніэль Колінз.
Наступнай саперніцай Азаранкі стане 20 ракетка свету - іспанка Гарбінье Мугуруса. А пакуль беларуска выбівае з барацьбы італьянку Ясміне Пааліні - 6:3, 7:6.













