Уругвай і Францыя. Пачынаецца першы матч чвэрцьфіналу на чэмпіянаце свету па футболе

6 июля 2018

На стадыёне ў Ніжнім Ноўгарадзе ў гэтыя хвіліны пачынаецца першы матч чвэрцьфіналу на чэмпіянаце свету па футболе. На полі - зборныя Уругвая і Францыі. Прамую трансляцыю вядзе тэлеканал "Беларусь 5". Букмекеры аддаюць перавагу французам, тым больш што форвард зборнай Уругвая Эдынсан Кавані не аднавіўся ад траўмы, ён у запасе. Але гэты чэмпіянат багаты на сенсацыі.