УНІКС саступіў "Жальгірысу" ў матчы Еўралігі

18 марта 2017

Беларускі цэнтравы казанскага УНІКСА Арцём Парахоўскі набірае 15 балаў, аднак гэтага аказваецца недастаткова, каб перамагчы дома літоўскі "Жальгірыс" у рамках баскетбольнай Еўралігі. Клуб з Каўнаса вязе перамогу, 82:80, а казанцы трываюць восьмае паражэнне запар.