Памёр прэзідэнт ЕАК Янез Качыянчыч

2 июня 2020
Сумная навіна прыйшла са свету спорту. Вялікі сябар Беларусі і прэзідэнт Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў Янез Качыянчыч памёр 1 чэрвеня пасля працяглай хваробы. Функцыянер з 2017 года ўзначальваў ЕАК, да гэтага больш як 20 гадоў кіраваў Алімпійскім камітэтам Славеніі. Шмат у чым дзякуючы Качыянчычу Мінск атрымаў права правесці ў сябе ІІ Еўрапейскія гульні, таму што ён верыў у спартыўны патэнцыял нашай краіны і заўсёды адзначаў высокаразвітую інфраструктуру. НАК Беларусі выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім Янеза Качыянчыча.