Памёр экс-гулец БАТЭ і "Нёмана" Генадзь Мардас

2 июня 2020
Чэмпіён і ўладальнік Кубка Беларусі. Ён правёў больш як 300 матчаў у Вышэйшай лізе. За дзесяць дзён да 50-гадовага юбілею памёр былы футбаліст БАТЭ і гродзенскага "Нёмана" Генадзь Мардас. Як паведамляе прэс-служба барысаўскага клуба, у яго было анкалагічнае захворванне.