Адыходзячы тыдзень ізноў падарыў беларускім аматарам тэніса мора эмоцый

22 октября 2017

Масква і Кубак Крамля былі ў цэнтры нашай увагі, дзе дзве беларускі Аляксандра Сасновіч і Вера Лапко дабраліся да чвэрцьфіналу турніру. Пры гэтым Аляксандра ступіла ў адну чацвёртую, перайграўшы першую сеяную ў Маскве і 13-ую ракетку свету Крысціну Младзенавіч, а для 19-гадовай Веры выхад у гэтую стадыю турніру ВТА і зусім пакуль самае вялікае дасягненне ў дарослым тэнісе.

Шкада, ні Сасновіч, ні Лапко прабіцца ў адну другую не ўдалося. Аляксандра ўступіла расіянцы Дар'я Касаткінай, а Вера - прадстаўніцы Румыніі Ірыне-Камеліі Бегу. Але будзем верыць - перамогі беларускіх тэнісістак яшчэ наперадзе. І надзеі гэтыя напярэдадні фіналу Кубка Федэрацыі зусім не безгрунтоўныя, асабліва ўспамінаючы ўзрушаючае выступленне 19-гадовай Арыны Сабаленкі тыднем раней.

Нагадаем, беларуска дабралася да свайго першага ў кар'еры фіналу турніру ВТА - адкрытага чэмпіянату Цяньцзіня па тэнісе, дзе Арына паслядоўна набыла чатыры перамогі, пры чым у кожным з матчаў на гэта беларусцы хапала двух сетаў. Спыніць Сабаленку здолела толькі кумір беларускі экс-першая ракетка свету Марыя Шарапава. А вось аб тым, як гэта было, прама зараз і спытаемся ў Арыны асабіста (відэа).

Разам з Арынай у студыі сёння - не пабаімся гучнага слова - легенда беларускага тэніса Уладзімір Валчкоў (відэа).