Уімблдонскія традыцыяі

8 июля 2018

 І яшчэ аб спорце, дзе таксама не абышлося без англійскіх акцэнтаў. Па-першае, каментатары ўсяго свету ўсё больш ўпэўнена вымаўляюць імя і прозвішча нашай суайчынніцы Аляксандры Сасновіч.

А падстава-та якая! Саша атрымала трэцюю запар перамогу на адным з самых прэстыжных сусветных тэнісных турніраў Уімблдон. І адзінай з беларусак працягвае барацьбу на англійскіх кортах.

Гэтыя корты і праўда легендарныя: толькі ўявіце, першы турнір у прыгарадзе Лондана адбыўся амаль 150 гадоў таму! Уімблдон - гэта ўжо не проста спаборніцтвы, а самы сапраўдны культурны феномен, да гісторыі якога прыклалі руку і беларусы.

Так, тут зрывалі авацыі шматлікія нашы спартсмены: ад Наталлі Зверавай да Максіма Мірнага і Вікторыі Азаранкі. Але сёння мы вырашылі сфакусавацца трохі на іншым - на ўімблдонскіх традыцыях. Адна з іх вельмі блізкая нам, асабліва зараз, у ліпені - у разгар клубнічнага сезона.

Нашы рэпарцёры рассмакавалі спартыўную гісторыю паўтаравекавой вытрымкі. Што з гэтага выйшла - у сюжэце Ганны Эйсмант.