UFC FIGHT NIGHT 171: Арлоўскі перамагае Лінса

14 мая 2020
Андрэй Арлоўскі перамагае дэбютанта UFC у адным з галоўных баёў вечара FIGHT NIGHT 171. Экс-чэмпіён лігі ў цяжкай вазе выйшаў у актагон праз паўгода пасля паражэння накаўтам ад байца з Сурынама. У Фларыдзе сапернікам быў бразілец Філіпэ Лінс. Спецыялісты называлі фаварытам менавіта паўднёваамерыканца, нягледзячы на тое што гэты бой быў у яго першым у лізе. І ўсё ж вопыт 41-гадовага Арлоўскага ўзяў верх. Ён быў прызнаны пераможцам аднагалосным рашэннем суддзяў. 

Для Андрэя Арлоўскага гэтая перамога стала 29-й у змяшаных адзінаборствах пры 19 паражэннях. Гэта другі трыумф беларуса ў пяці апошніх паядынках.  Лінс жа, дарэчы, саступіў упершыню з 2017 года.