УЕФА пашырыў заяўкі зборных на ЧЕ да 26 гульцоў

4 мая 2021

УЕФА пашырыў заяўкі зборных на ЧЕ да 26 гульцоў замест 23. Рашэнне прынята ў сувязі з пандэміяй, бо нечакана для трэнерскага штаба гулец можа трапіць у ізаляцыю і не зможа дапамагчы сваёй зборнай на турніры.