Сталічнае "Юнацтва" - уладальнік кубка Прэзідэнта

10 апреля 2019

У пятым матчы залатой серыі, ведучы па ходзе супрацьстаяння з "Нёманам" з лікам 3-1, на лёдзе "Чыжоўка-Арэны" "мядзведзі" перайгралі саперніка 1-0. У двух першых перыядах закінутых шайб балельшчыкі не ўбачылі, а перамогу і кубак у трэцяй дваццаціхвілінцы "Юнацтва" прынёс Станіслаў Лапачук, які рэалізаваў буліт. За хвіліну да канца сустрэчы лік падвоіў Аляксандр Кулакоў. Перамога 2-0. "Юнацтва" - васьміразовы чэмпіён Беларусі па хакеі.

А вось у барацьбе за бронзу інтрыга захоўваецца. Лік у серыі да трох перамог паміж салігорскім "Шахцёрам" і "Дынама-Маладзечна" роўны, 1-1. Заўтра хакеісты згуляюць у Маладзечне.