Вучні Азярцоўскай сярэдняй школы рыхтуюцца да чэмпіянату свету па спачане

23 мая 2019

Вучні Азярцоўскай  сярэдняй школы рыхтуюцца да чэмпіянату свету па спачане (гэта разнавіднасць японскага  баявога  мастацтва). У нашай краіне такі від спорту развіваецца ўсяго пяць гадоў, аднак вучні з Мінскага раёна ўжо не раз станавіліся прызёрамі міжнародных  спаборніцтваў. Пра тонкасці ўсходняга  адзінаборства  даведалася Аляксандра Кавеліч.

Краязнаўчы праект “Этнагатэля”  прынёс Мікіту Саслоўскаму дыплом на конкурсе даследчых работ. У калекцыі дзевяцікласніка  гэтая ўзнагарода адна з дзясяткаў. Праўда, усё ж часцей перамагае не на прадметных, а на спартыўных алімпіядах. Школьнік з Азярца - прызёр чэмпіянату свету па спачане - японскім баявым мастацтве. 

На такіх трэніроўках усе каманды трэнера  выключна на японскай мове, бо на пляцоўцы імправізаваны самурайскі бой. 

Галоўныя спартыўныя атрыбуты паядынкаў па спачане - вось такія мячы. Напрыклад, такі называецца кадачы. Гэта імітацыя самурайскай зброі, праўда, з мяккага матэрыялу  дзеля бяспекі спартсменаў. 

Да Аляксандра Нікалаені ў гэтай зале звяртаюцца не інакш як сэнсэй. Менавіта ён заахвоціў школьнікаў усходнімі адзінаборствамі. Да тэхнічных элементаў былы настаўнік матэматыкі падыходзіць з асаблівай дакладнасцю. Кожны рух спартсмены вымяраюць ледзь не да сантыметра.

 Такіх практыкаванні робяць літаральна з першых заняткаў. Дарэчы, асвойваюць азы спачана і самыя малодшыя. 

Зараз школьнікі з Азярца рыхтуюцца да новых турніраў. Папоўніць вялікую скарбонку ўзнагарод яны змогуць ужо восенню - на чэмпіянаце свету ў Японіі.