Удзельнікі эстафеты "Полымя міру" наведваюць Лідскі раён

22 мая 2019

Падарожжа "Полымя міру" па Гродзенскай вобласці працягваецца. Сёння ўдзельнікі эстафеты наведваюць Лідскі раён. Да гэтай гадзіны агонь ІІ Еўрапейскіх гульняў пабываў у горадзе Бярозаўка, на старэйшым прадпрыемстве шкляной прамысловасці Беларусі. І ўжо тут шклавары падрыхтавалі для дырэкцыі ІІ Еўрапейскіх гульняў сюрпрыз і прэзентавалі хрустальны факел. Гэта калектыўная работа ад лепшых спецыялістаў прадпрыемства. Дарэчы, сімвалічна вытворчы маршрут гэтага дня стартаваў у самым эфектным цэху завода - хрустальным. Там эстафету прыняў шклавар Лявон Ціхановіч.

Гэтымі хвілінамі "Полымя міру" накіроўваецца яшчэ на два буйныя прадпрыемствы. Урачыстая частка і эстафета па горадзе запланаваныя на 6 вечара. А адразу пасля ля каралеўскіх варот Лідскага замка пройдзе ў літаральным сэнсе палымянае выступленне – светлавы паказ "Агністыя крумкачы".