Удзельнікам першынства па біятлоне паказалі Мінск

23 февраля 2015

Нацыянальная бібліятэка, плошча Незалежнасці і Стары горад - маршрут, па якім павінен праехаць кожны турыст, які наведаў Мінск. Не сталі адыходзіць ад традыцый і ўдзельнікі чэмпіянату свету па біятлоне. Напярэдадні маладыя спартсмены наведалі самыя знакавыя мясціны сталіцы. Прыемным і незвычайным дадаткам стала тое, што экскурсія праходзіла ўвечары. Таму ў агнях ілюмінацыі наш горад адкрыўся гасцям з незвычайнага боку. У займальную экскурсію з удзельнікамі першынства па біятлоне адправілася і наша здымачная група.

Усе самыя яркія ўражанні гасцей сталіцы ў сваім рэпартажы сабраў Юрый Шаўчук.

Такім Мінск яны яшчэ не бачылі. Агні начнога горада павінны былі пазнаёміць спартсменаў з зусім іншай сталіцай: маляўнічай і загадкавай.

Турыстычны маршрут для гасцей сталіцы быў выбраны, што называецца, класічны. Спачатку заехалі ў бібліятэку, затым па галоўным праспекце горада Мінска адправіліся да Верхняга горада і плошчы Незалежнасці, дзе турысты змаглі ўдосталь пафатаграфавацца і пагутарыць.

Бясспрэчна, самыя яркія і шчырыя эмоцыі ў біятланістаў выклікала Нацыянальная бібліятэка. Гэта і нядзіўна, бо такога яркага алмаза ведаў больш няма нідзе.

Арганізатары паклапаціліся пра тое, каб за адзін вечар госці ўбачылі ўсе самыя знакавыя мясціны сталіцы. Акадэмія навук, пяць плошчаў Мінска, Чырвоны касцёл і, вядома ж, гарадская ратуша.

Да канца чэмпіянату арганізатары турніру падрыхтавалі для спартсменаў яшчэ не адзін сюрпрыз. На вячэру стравы нацыянальнай кухні, наведванне музея валуноў і анімацыйнае шоу ў гістарычным цэнтры. Усё для таго, каб, акрамя медалёў, з Мінска спартсмены павезлі дамоў шмат станоўчых уражанняў.

На працягу ўсяго вечара будучыя алімпійцы не выпускалі з рук фотаапараты і тэлефоны. Сотні фатаграфій, дзясяткі селфі і бясконцыя лукі. Так што без сумненняў можна сказаць, што хэштэг "Мінск" і "Чэмпіянат Раўбічы" гэтым вечарам прапісаўся ў стужцы навін па ўсім свеце.