У Васіля Кірыенкі золата ў гонцы з паасобным стартам

25 июня 2019

Васіль  Кірыенка  зноў  на п'едэстале Еўрапейскіх гульняў. Як  і  чатыры гады таму, ён  перамагае  ў сваёй  любімай дысцыпліне  - гонцы з  паасобным  стартам. 

Змагаліся за медалі II Еўрапейскіх  гульняў  у паасобным старце  37 спартсменаў, якім  трэба было пераадолець  28 кіламетраў 600 метраў  па цэнтральных вуліцах сталіцы. Старт і фініш на  Кастрычніцкай  плошчы. Кірыенка  стартаваў  у першай групе. Беларус  разумна  размеркаваў  свае сілы па  гонцы і здолеў паказаць выдатны час на фінішы. Нікому з астатніх спартсменаў так і не ўдалося праехаць гэтую дыстанцыю хутчэй. Васіль Кірыенка  сёння аб'ектыўна быў  лепшым. 

І  яшчэ  адзін  наш  спартсмен  Браніслаў Самойлаў  фінішаваў  пятнаццатым. І на гэтым  шасейнікі  завяршылі  розыгрыш  узнагарод. Нагадаем, у групавой гонцы  бронзу  заваявала  Таццяна  Шаракова.