У зборнай Беларусі па футболе сёння перадапошні матч адборачнага турніру да ЧС-2014

10 сентября 2013

Сапернік - Францыя. Трохкаляровыя, як і наша каманда, ужо прыбылі ў Гомель. Задача гасцей - узяць 3 ачкі, каб захаваць шанцы на першае месца ў групе I. Беларусы пастараюцца падняцца з апошняга радка. Ад чацвёртай каманды - Грузіі - адстаем на адзін бал. Георгій Кандрацьеў верыць у поспех сваіх падапечных у сённяшнім матчы.


Сустрэча пачнецца ў 22:00 на гомельскім стадыёне Цэнтральны. Тут сёння чакаецца аншлаг. Для тых, хто не зможа падтрымаць каманду на трыбунах, тэлеканал Беларусь 2 будзе весці прамую трансляцыю.