У мінскага "Дынама" шэсць траўміраваных хакеістаў і перадапошняе месца на Захадзе

31 января 2019

Перадапошняе месца на Захадзе і шэсць траўміраваных хакеістаў. Кантынентальная хакейная ліга апублікавала на афіцыйным сайце спіс гульцоў, якія маюць супрацьпаказанні для выхаду на лёд. У мінскага "Дынама" па-за гульнёй абаронцы Гатавец і Осіпаў, а таксама форварды Гаўрус, Андрэй Касціцын, Паўловіч і Буйніцкі. Сёння ў 19:30 на "Мінск-Арэне" беларусы пазмагаюцца з "Адміралам", які не хапае зорак з неба. Перамога падоўжыць турнірную матывацыю "зубраў". Прамая трансляцыя на "Беларусь 5".