У Міністэрства спорту і турызму Беларусі з'явіўся свой флаг

11 ноября 2019
У Міністэрства спорту і турызму Беларусі з'явіўся свой флаг, які ўрачыста ўручыў Сяргею Кавальчуку першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў. Паводле яго слоў, ведамства даказала сваю эфектыўнасць і запатрабаванасць. Флаг будзе выстаўляцца на спартыўных мерапрыемствах. Яшчэ адным дадатковым геральдычным сімвалам стаў нагрудны знак узнагароды  "За развіццё культуры і спорту Рэспублікі Беларусь". Адзначым, напярэдадні Міністэрства спорту і турызму адсвяткавала свой 24-ты дзень нараджэння.

Спецыяльныя граматы былі ўручаны работнікам ведамства, кіраўнікам падначаленых арганізацый. А таксама адбылося ўзнагароджанне ад Рэспубліканскага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні II Еўрапейскіх гульняў.