Трэнінг-кэмп зборнай Беларусі па гандболе адмяняецца. Паводле інфармацыі "Прессбола", у некалькіх гульцоў каманды станоўчыя тэсты на каранавірус. Хлопцы Юрыя Шаўцова павінны былі рыхтавацца да выязнога паядынку кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы супраць Латвіі 7 лістапада. Раней усё па той жа каранавіруснай прычыне адмянілі дамашнюю гульню з італьянцамі, якая была намечана на 4 лістапада.
У гульцоў зборнай па гандболе Беларусі каранавірус
27 октября 2020













