У Дар'і Домрачавай залаты медаль у спрынце!

14 февраля 2015

Дар'я Домрачава выйграла спрынтарскую гонку на восьмым этапе Кубка свету ў Нарвегіі і ўзначаліла барацьбу за Вялікі хрустальны глобус. Беларуская біятланістка адправілася на дыстанцыю 32-й. На абодвух агнявых рубяжах Дар'я была бездакорная і традыцыйна з выдатнай хуткасцю на лыжні. Галоўная саперніца Домрачавай у спрэчцы за перамогу ў Кубку свету - фінка Мякарайнен - тройчы прамахнулася і фінішавала за межамі першай дваццаткі.

Завершыцца этап Кубка свету ў Нарвегіі заўтра эстафетнымі гонкамі. Сёння ж медалі ў спрынце яшчэ разыграюць мужчыны. Прамая трансляцыя на "Беларусь 2" у 16:10.