У беларускіх спартсменаў плюс два залатыя медалі на Еўрапейскім юнацкім алімпійскім фестывалі ў Баку

23 июля 2019
Плюс два  медалі і абодва  вышэйшай пробы. Беларускія спартсмены працягваюць радаваць нас сваімі перамогамі на ХV Еўрапейскім юнацкім алімпійскім фестывалі ў Баку. Золата камандзе сёння прынеслі нашы дзяўчаты, якія выступаюць у барацьбе. Чэмпіёнкамі фестывалю сталі Крысціна Здункевіч і Яна Траццяк. Такім чынам у медальнай скарбонцы зборнай Беларусі пасля трох спаборніцкіх дзён 8 узнагарод,  у тым ліку тры залатыя.