У беларускіх плыўцоў 6 рэкордаў краіны, пяць фіналаў і бронзавы медаль

1 августа 2017

6 рэкордаў краіны, пяць фіналаў і бронзавы медаль - такі вынік выступлення на ЧС беларускіх плыўцоў больш як годны, лічыць галоўны трэнер нацыянальнай каманды Наталля Шаламіцкая. Зборная Беларусі напярэдадні вярнулася ў Мінск.

Нагадаем, Аляксандра Герасіменя ў Будапешце заваявала бронзу на дыстанцыі 50 метраў на спіне.