У беларусаў першае золата чэмпіянату свету па веславанні на байдарках і каноэ

24 августа 2018

Пераможныя навіны ў гэтыя хвіліны прыходзяць да нас з Партугаліі, дзе праходзіць чэмпіянат свету па веславанні на байдарках і каноэ. Першы медаль - гэта золата - прыносяць у скарбонку зборнай Глеб Саладуха і Дзяніс Махлай на дыстанцыі 200 метраў у заездзе каноэ-двоек. Следам Алёна Наздрова ў заездзе каноэ-адзіночак на дыстанцыі 500 метраў выйграла серабро. Нагадаем, чэмпіянат свету прадоўжыцца да 26 жніўня. Прамыя трансляцыі з вяслярнага канала ў Мантэмор-у-Велью вядзе "Беларусь 5".