У беларусаў першы медаль у дзюдо

24 июня 2019

Гэта стала вядома пасля выхаду ў фінал Марыны Слуцкай  у вагавой катэгорыі звыш 78 кілаграмаў. У чацвёртым раўндзе беларуска адолела Ірыну Кіндэрскую з Азербайджана. Гэта выклікала бурныя эмоцыі ў каментатара трансляцыі. 

Ужо ў фінале Слуцкая выйшла на татамі супраць прадстаўніцы Босніі і Герцагавіны  Ларысы Церыч. І тут схватка склалася  на карысць нашай спартсменкі. Першы медаль у дзюдо  і адразу залаты. Гэтая ўзнагарода стане самым значным дасягненнем у кар'еры 27-гадовай дзюдаісткі з Мінска. У 2017 годзе Слуцкая выйграла чэмпіянат Еўропы, а ў 2013-м стала трэцяй на Універсіядзе ў Казані. З трыумфам Марыну Слуцкую павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.