У беларусаў дзве ўзнагароды на чэмпіянаце свету па веславанні на байдарках і каноэ ў партугальскім Мантэмор-у-Велью

25 августа 2018

Сёння на чэмпіянаце свету па веславанні на байдарках і каноэ, які праходзіць у партугальскім Мантэмор-у-Велью, нашым спартсменам удалося пакласці дзве ўзнагароды ў медальную скарбонку. Спачатку была паспяховая Вольга Худэнка. Беларуска фінішавала трэцяй на дыстанцыі 500 метраў байдаркі-адзіночкі. Следам таксама бронзу ўзяла Алена Наздрова на дыстанцыі 200 метраў у каноэ-адзіночцы. Адзначым, для Наздровай гэта ўжо другі медаль планетарнага форуму. Напярэдадні яна стала срэбным прызёрам на дыстанцыі 500 метраў. Такім чынам, пасля двух дзён фіналаў у актыве зборнай Беларусі 4 узнагароды, у тым ліку - адна залатая. У медальным заліку наша каманда займае чацвёртае месца. Чэмпіянат свету завершыцца заўтра.