У беларусаў два медалі на чэмпіянаце Еўропы па скачках на батуце і акрабатычнай дарожцы

2 апреля 2016

На чэмпіянаце Еўропы па скачках на батуце і акрабатычнай дарожцы, што стартаваў у Іспаніі, першы дзень спаборніцтваў прынёс у скарбонку беларускай зборнай адразу два медалі. Мужчынская юніёрская каманда скакуноў на батуце паднялася на вышэйшую прыступку п'едэстала. Каманда дзяўчат заваявала сярэбраныя медалі, саступіўшы толькі зборнай Расіі. Сёння ў праграме чэмпіянату індывідуальная кваліфікацыя ў дарослых скакуноў на батуце.