У беларусаў два медалі этапа Кубка свету па біятлоне ў Антхольцы

22 января 2018

Дар'я Домрачава ўслед за бронзай у гонцы праследавання напярэдадні выйграла мас-старт. Яна тактычна правільна прайшла па ўсёй дыстанцыі, сэканоміўшы сілы на старце і абыдучы ўсіх саперніц пасля чацвёртай стральбы. У гэтым кампаненце Домрачава таксама была амаль ідэальная, дапусціўшы толькі адзін промах на першым агнявым рубяжы.

У агульным заліку Кубка свету Дар'я Домрачава ідзе на пятым месцы. Наступным стартам, на які адправяцца біятланісты, стануць Алімпійскія гульні ў Пхёнчхане.