У беларусаў 7 залатых узнагарод на этапе Кубка свету па веславанні

5 июня 2017

Алег Юрэня заваяваў другі залаты медаль на трэцім этапе Кубка свету ў Бялградзе па веславанні. Беларускаму байдарачніку не было роўных на дыстанцыі 5000. У першы дзень фіналаў Юрэня выйграў заезд на 1000 м. У жаночым адзіночным каноэ на 5000 м першай фінішавала Вольга Клімава. Усяго ў Бялградзе беларусы ўзялі 10 узнагарод этапу Кубка свету.