У беларусак срэбныя медалі ў фінале Кубка свету

7 сентября 2014
Зборная Беларусі па мастацкай гімнастыцы ў групавых практыкаваннях заваявала срэбныя медалі мнагаборства ў фінале Кубка свету, які праходзіць у Казані. Перамогу святкавалі расіянкі. Беларускі выйгралі практыкаванне з 3 мячамі і дзвюма стужкамі і былі другімі ў практыкаванні з 10 булавамі. Напярэдадні ў індывідуальным мнагаборстве Меліціна Станюта стала бронзавым прызёрам турніру, а Кацярына Галкіна заняла 4 месца.