У Беларусі 38 медалёў - 11 залатых, 9 сярэбраных і 18 бронзавых

24 июня 2019

На дадзены момант у медальным заліку, без уліку зыходу фінальных баскетбольных паядынкаў, тройка лідараў выглядае наступным чынам. Лідзіруюць расіяне - у іх у скарбонцы 47 узнагарод, у тым ліку 21 золата. На другім месцы -  беларусы. Яшчэ раз нагадаем, сёння ў нас золата Марыны Слуцкай у дзюдо, бронза жаночай зборнай па баскетболе 3х3 і яшчэ адна бронза Ганны Ганчаровай у скачках на батуце. Увогуле  ў нас 38 медалёў - 11 залатых, 9 сярэбраных і 18 бронзавых узнагарод. Ну а на трэцім месцы медальнага заліку - каманда Грузіі.