Тысяча чалавек з 13 краін. Сёння ў беларускай сталіцы пройдзе Міжнародны турнір па трыятлоне

21 июля 2019

Сёлета дыстанцыя трыятлона павялічана ўдвая - да 56 кіламетраў. Маршрут будзе пралягаць праз цэнтр сталіцы. Пачнецца гонка з хуткаснага заплыву ля Цэнтра ветразнага спорту. Затым на веласіпедзе неабходна пераадолець дыстанцыю да Палаца спорту. Пасля ўдзельнікаў чакаюць бегавыя выпрабаванні.

Адметнай рысай гэтага года стане не толькі траса праз цэнтр горада, але і ўдзел у гонцы дзяцей з асаблівасцямі развіцця. Яны праплывуць з іншымі дзецьмі 100 метраў і прабягуць 1 кіламетр. Юных удзельнікаў будуць суправаджаць трэнеры, якія прайшлі стажыроўку ў Італіі і працуюць пад кіраўніцтвам прызёра Алімпійскіх гульняў Аляксандры Герасімені.

Падчас турніру ў Мінску будзе абмежаваны рух. Так, да 11 раніцы перакрыты праспект Пераможцаў у адным кірунку, на ўчастку ад вуліцы Няміга да скрыжаваня з вуліцы Паркавая.