Тысяча чалавек з 11 краін! Беларуская сталіца чакае мінскі трыятлон

11 июля 2019
Спаборніцтвы пройдуць 21 ліпеня ўжо другі раз. Маршрут будзе пралягаць праз цэнтр сталіцы. Пачнецца гонка з хуткаснага заплыву ля Цэнтра паруснага спорту. Затым на веласіпедзе неабходна пераадолець дыстанцыю да Палаца спорту. Пасля ўдзельнікаў чакаюць бегавыя выпрабаванні. У цэлым дыстанцыя трыятлона сёлета павялічаная ўдвая да 56 кіламетраў - гэта чвэрць ад знакамітай гонкі Ironman. Пры жаданні можна выбраць маршрут і менш. На ўдзел у спаборніцтвах заяўкі падалі не толькі беларусы, але і прадстаўнікі ЗША, Егіпта, Даніі, Бельгіі, Эстоніі і іншых краін.

Адметнай рысай гэтага года стане не толькі траса праз цэнтр горада, але і ўдзел у гонцы дзяцей з асаблівасцямі развіцця. Яны праплывуць з іншымі дзецьмі 100 метраў і прабягуць 1 кіламетр. Юных удзельнікаў будуць суправаджаць трэнеры, якія прайшлі стажыроўку ў Італіі і працуюць пад кіраўніцтвам прызёра Алімпійскіх гульняў Аляксандры Герасімені.