Беларуская сталіца ў чаканні гонкі "Альфа-банк Мінск Трыятлон"

10 Ліпеня 2019

Тысяча чалавек з 11 краін. Беларуская сталіца ў  чаканні гонкі "Альфа-банк Мінск Трыятлон". Спаборніцтвы пройдуць 21 ліпеня ўжо  другі раз. Маршрут будзе пралягаць праз цэнтр сталіцы. Пачнецца спаборніцтва з хуткаснага заплыву ў Цэнтры паруснага спорту. Затым на веласіпедзе неабходна пераадолець дыстанцыю да Палаца спорту. Пасля ўдзельнікаў чакаюць бегавыя выпрабаванні. У цэлым дыстанцыя трыятлона сёлета павялічана ўдвая - да 56 кіламетраў - гэта чвэрць ад знакамітай гонкі "Айран мен". Пры жаданні можна выбраць маршрут і меншы. На ўдзел у спаборніцтвах заяўкі падалі не толькі беларусы, але і прадстаўнікі ЗША, Егіпта, Даніі, Бельгіі, Эстоніі і іншых краін.

Трыятлон у Беларусі набірае папулярнасць. Па маштабе спаборніцтвы стануць другімі пасля "Мінскага паўмарафона". Гонка збярэ больш за 800 дарослых спартсменаў і каля 200 дзяцей.

Адметнасцю стане не толькі маршрут, але і ўдзел у гонцы дзяцей з асаблівасцямі развіцця. Упершыню такія спартсмены праплывуць з іншымі дзецьмі 100 метраў і прабягуць 1 кіламетр. Дзяцей будуць суправаджаць трэнеры, якія прайшлі стажыроўку ў Італіі і працуюць пад кіраўніцтвам Аляксандры Герасімені.