Турнірная сетка парнага разраду тэніснага турніру ў Маямі звяла ў паўфінале дзвюх беларусак

28 марта 2019

Вікторыя Азаранка супраць Арыны Сабаленкі. Турнірная сетка парнага разраду тэніснага турніру ў Маямі звяла ў паўфінале дзвюх беларусак. Азаранка ў дуэце з Эшлі Барці сёння ўначы па беларускім часе ў чвэрцьфінале за гадзіну перайгралі Дар'ю Юрак і Ёану Алару 6:1, 6:3. Сабаленка ў пары з Эліз Мертэнс былі мацнейшымі за Габрыэлу Даброўскі і Сюй Іфань. Тэнісісткі правялі на корце аналагічны час і завяршылі матч у двух сэтах з аднолькавым лікам 6:2. Матч за фінал пройдзе вечарам у пятніцу. 

Гродзенскі "Нёман" і салігорскі "Шахцёр" правядуць сёння пяты матч паўфінальнай серыі плэй-оф Экстралігі. Пакуль у супрацьстаянні за выхад у фінал нічыя - 2:2. "Гарнякі", вядучы ў серыі 2:0, усё ж апусцілі гэтую перавагу.