Турнір серыі Вялікага шлема Ралан Гарос стартуе ў нядзелю

24 мая 2013

Вікторыя Азаранка стартуе на турніры серыі Вялікага шлема Ралан Гарос матчам з Аленай Веснінай. Адзначым, што беларуска не ўступала расіянцы, выйгравала ж чатыры разы. Вользе Гаварцовай з жараб'ёўкай першага круга пашанцавала  менш. За выхад у наступны раўнд яна паспрачаецца з францужанкай Марыён Барталі. Турнір стартуе ў найбліжэйшую нядзелю.