Рэспубліканскі турнір "Калядныя сустрэчы" сабраў каля сотні лепшых лучнікаў краіны. Спаборніцтвы праходзяць у Брэсце ў Палацы спорту "Вікторыя". На працягу трох дзён у трапнасці пазмагаюцца як прызёры чэмпіянатаў свету і Еўропы, так і пачынаючыя спартсмены. Выступяць лучнікі ў трох узроставых катэгорыях: мужчыны і жанчыны, юніёры і кадэты. Удзельнікі турніру пакажуць, на што здольныя, у асабістых практыкаваннях, а таксама ў намінацыях "дуэль" і "мікст".
Барыс Ісачанка, суддзя турніру "Калядныя сустрэчы": "Турнір папярэднічае адбору, каб адабраць наймацнейшых для ўдзелу ў чэмпіянаце свету. Гэта яго галоўная, вядома, задача. І акрамя іншага, гэта праверка, як спартсмены перайшлі ў новы алімпійскі год. Шмат новых чаканняў".
Антон Прылепаў, удзельнік турніру, бронзавы прызёр Першых Еўрапейскіх гульняў у Баку: "Вядома, гэта важны старт, таму што будзе адбор тут на чэмпіянат свету ў Анкары. Будзем змагацца за годнае выступленне".
Турнір праходзіць 21 раз. А самі спаборніцтвы з'яўляюцца адборачнымі для камплектавання зборнай каманды Беларусі на ўдзел у зімовым чэмпіянаце свету, які пройдзе ў Турцыі ў пачатку сакавіка.













