Турнiр на прызы "Дынама" па хакеi з шайбай сярод юнакоў стартаваў сёння ў Мінску

3 ноября 2017

За ўзнагароды змагаюцца каманды з Рыгi, Жлобiна, Лiды i дзве мiнскiя дружыны. Пасля правядзення ў Беларусi чэмпiянату свету па хакеi адзначаецца вялiкi рост цiкавасцi да гэтага вiду спорту. Колькасць ахвотнікаў трапiць у спартыўныя хакейныя школы ў некалькi разоў перавышае планавыя наборы.

Школа алiмпiйскага рэзерву «Дынама» апошнiя гады перахапiла лiдарства ў дзiцячым i юнацкiм хакеi. Па вынiках мiнулага сезона выхаванцы «Дынама» выйшлi пераможцамi ў большасцi ўзроставых груп чэмпiянату Беларусi.