Турнір чатырох каманд прыме "Чыжоўка-Арэна" з 12 па 14 студзеня

10 января 2018

Траўміраваных няма, фізічны і псіхалагічны стан добры. Так рэзюмаваў падрыхтоўку да суперфіналу Кантынентальнага кубка галоўны трэнер хакейнага клуба "Юнацтва-Мінск" Міхаіл Захараў. Турнір чатырох каманд прыме "Чыжоўка-Арэна" з 12 па 14 студзеня. Акрамя гаспадароў, за трафей пазмагаюцца казахстанскі "Номад", брытанскі "Шэфілд Стылерз" і італьянскі "Рытэн Спорт".

"Юнацтва" ўдзельнічала ў васьмі розыгрышах і двойчы выйгравала кубак. Першую гульню суперфіналу сталічная дружына правядзе ў пятніцу супраць "Рытэн Спорт". Пачатак у 15:00.