Турынскае дэрбі завяршаецца ўнічыю. "Ювентус" і "Тарына" адкрылі праграму 34-га тура

4 мая 2019

"Быкі" ходзяць у прэтэндэнтах на Лігу чэмпіёнаў, таму не стушаваліся  і адкрылі лік. 18-я хвіліна - Лукіч. Праўда, перамогу ўтрымаць не атрымалася. Крыштыяну Раналду ў канцоўцы выратаваў чэмпіёна ад паражэння, 1:1. Для "Тарына" -  гэта 15-я нічыя ў сезоне, каманда засталася на шостым месцы.