ЦСКА Віктара Ганчарэнка сёння пазмагаецца з італьянскай "Ромай" у Лізе чэмпіёнаў

23 октября 2018

Віктар Ганчарэнка ў Рыме. Каманда беларускага трэнера ЦСКА сёння пазмагаецца з італьянскай "Ромай" у Лізе чэмпіёнаў. Пачатак у 22 гадзіны, прамая трансляцыя на "Беларусь 5. Інтэрнэт". Паралельна на пяткай кнопцы анлайн гульнявога дня. А ў 19:50 на спартыўным канале прамая трансляцыя з Грэцыі, дзе АЕК прыме "Баварыю". Агляды ўсіх матчаў галоўнага Еўракубка даступныя на сайце Белтэлерадыёкампаніі.