ЦСКА Віктара Ганчарэнкі супраць "Феенаарда" ў Лізе Еўропы

5 ноября 2020

Адзіная беларуская цікавасць гэтым футбольным вечарам сканцэнтравана ў Ратэрдаме. Там маскоўскі ЦСКА, які прадстаўляюць трэнер Віктар Ганчарэнка і форвард Ілья Шкурын, сустрэнецца з "Феенаардам" у рамках трэцяга тура групавога раўнда Лігі Еўропы. Пакуль у актыве армейцаў толькі дзве нічые. Матч пачнецца ў 22:50 на тэлеканале "Беларусь 5".