"Цмокі" ўпершыню перамагаюць у цяперашнім сезоне Адзінай лігі ВТБ

3 декабря 2019
"Цмокі-Мінск" перарываюць серыю з сямі паражэнняў запар на старце Адзінай лігі ВТБ. У восьмым туры "драконы" ў Эстоніі ўсё ж даціснулі "Калеў" - 84:79. 20 ачкоў і 6 перадач на рахунку амерыканскага абаронцы "цмокаў" Роберта Лоўры. 17 балаў у скарбонцы Максіма Салаша. У наступным туры 15 снежня ў Польшчы беларусы згуляюць з клубам "Зялёна-Гура".