"Цмокі" церпяць дзявятае паражэнне запар

29 марта 2021
"Цмокі-Мінск" церпяць дзявятае паражэнне запар у рэгулярным сезоне Адзінай лігі ВТБ. На выездзе "драконы" саступілі 24 ачкі "Хімкам" - 65:89. Самым дзейсным у складзе гасцей стаў абаронца Уладзіслаў Блізнюк - на яго рахунку 15 пунктаў і 3 падборы. Беларусы замыкаюць турнірную табліцу з дзвюма перамогамі і 17 паражэннямі. Апошні раз "Цмокі" перамагалі ў пачатку студзеня. У наступным туры, 4 красавіка, таксама на выездзе яны згуляюць з "Пармай".