"Цмокі" стартуюць у кубку FIBA Europe

23 октября 2019
"Драконы" на еўрапейскай арэне! Мужчынская каманда баскетбольнага клуба "Цмокі-Мінск" у сераду правядзе стартавы матч групавога этапа кубка FIBA. Беларусы прымуць балгарскі "Леўскі", сустрэча пройдзе на пляцоўцы "Фалькон-клаб". У прамым эфіры паядынак пакажа тэлеканал "Беларусь 5". Старт у 18:05. Таксама ў групе F украінскія "Кіеў" і "Днепр". Па выніках двухкругавога турніру ў наступны групавы этап пройдуць дзве лепшыя каманды квартэта.