"Цмокі" прайгралі ў Адзінай лізе ВТБ
18 января 2021
Баскетбольны клуб "Зялёна Гура" з Польшчы, уступаючы мінус 17 пасля першай паловы гульні з мінскімі "Цмокамі" ў рамках Адзінай Лігі ВТБ, усё ж здолеў пераламаць ход паядынку і вырваць перамогу ў "драконаў" 80:75. Беларускі клуб застаўся на 11-м месцы ў турнірнай табліцы - 2 перамогі ў актыве супраць 9 паражэнняў, а вось апаненты мінчан ужо на 7-й пазіцыі.













